25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залаты мяч» упершыню ў гісторыі не будзе ўручаны

«Залаты мяч» упершыню ў гісторыі не будзе ўручаны

Да скасавання цырымоніі прывяла пандэмія каранавіруса.

Трафей «Залаты мяч», які прысуджаецца найлепшаму футбалісту свету паводле версіі France Football, у 2020 годзе ўручацца не будзе, паведамляе interfax.by.

Як гаворыцца ў заяве часопіса, да скасавання цырымоніі прывяла пандэмія каранавіруса, якая сарвала футбольны сезон практычна ва ўсім свеце.

«Такі ўнікальны год не можа і не павінен разглядацца як звычайны год. У выпадку сумневаў лепш устрымацца, чым намагаць», - піша часопіс.

France Football спасылаецца на тое, што футбалісты сёлета знаходзяцца ў няроўных варунках, што пазбаўляе аб'ектыўнасці пры вызначэнні найлепшага гульца.

Футбольны сезон быў перапынены ў сярэдзіне сакавіка. У многіх краінах і нацыянальныя чэмпіянаты адноўленыя, але ў розны час: у адных - у сярэдзіне-канцы траўня, у іншых - у пачатку-сярэдзіне чэрвеня. Пры гэтым у шэрагу краін (напрыклад, у Францыі, Бельгіі) ад аднаўлення турніраў наважылі адмовіцца.

«Мы не хацелі адзначаць узнагароды зорачкай, напрыклад, «прыз, здабыты ў выключных абставінах праз пагрозу здароўя ад COVID-19», - піша France Football. Часопіс адзначае, што пропуск цырымоніі ў 2020 годзе не выклікае энтузіязму, але ўважаецца за «адказны і лагічны».

Самым тытулаваным уладальнікам узнагароды з'яўляецца аргентынец Ліянэль Мэсі. Ён здабываў «Залаты мяч» шэсць разоў, у тым ліку - у 2019 годзе.

Раней ад уручэння ў 2020 годзе сваёй прэміі найлепшаму футбалісту свету адмовілася ФІФА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках