28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскім Луцку тэрарыст захапіў аўтобус з закладнікамі

2
Ва ўкраінскім Луцку тэрарыст захапіў аўтобус з закладнікамі
КАЛАЖ: УНІАН

Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца.

У аўторак, 21 ліпеня, на Тэатральнай плошчы ў Луцку невядомы захапіў аўтобус і забарыкадаваўся ў ім. На месцы здарэння былі чуваць стрэлы, а плошча ачэпленая спецназам. У паліцыі паведамілі, што ў мужчыны, які захапіў аўтобус, ёсць зброя і выбухоўка, піша «УНІАН».

Злачынец, які захапіў закладнікаў у Луцку, а 09:25 патэлефанаваў у паліцыю і прадставіўся як Максім Плахой. Падрабязнасці аб тым, што адбываецца і пра злачынцу на сваёй старонцы ў Facebook распавёў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Антон Герашчанка. Паводле ягонай інфармацыі ў аўтобусе знаходзіцца блізу 20 чалавек. Злачынец заявіў аб тым, што ён узброены, а аўтобус замінаваны.

Са злачынцам вядуцца перамовы праз тэлефон. Як высветлілі ў паліцыі, на сваёй старонцы ў сацсетках мужчына ўвесь час піша пра «незадаволенасць сістэмай ва Украіне». Са слоў начальніка абласной управы паліцыі Юрыя крошкі, да аперацыі прыцягнуты антытэрарыстычны цэнтр Службы бяспекі. Таксама ў Луцк для каардынацыі дзеянняў тэрмінова вылецеў Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Луцкі тэрарыст апублікаваў свае патрабаванні ў Twitter пад імем Максім Плахой. Ён "павіншаваў" ўсіх з "днём антысістэмы" і заявіў, што "дзяржава - гэта першы тэрарыст". "Праўда з вуснаў 24-х уратуе жыцці сотняў", - напісаў ён. Таксама ён заявіў, што з ім у аўтобусе знаходзіцца шмат людзей. У яго нібыта ёсць аўтаматычная зброя, гранаты, дзве бомбы. Яшчэ адна выбухоўка, з ягоных жа слоў, схаваная ў іншым людным месцы Луцка. Тэрарыст сцвярджае, што ўсе яны падарвуцца, калі не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні. Ён патрабуе, каб старшыні судоў, міністэрстваў, пракуратуры, парламента, цэркваў, а таксама ўкраінскія алігархі запісалі і выклалі ў Youtube заявы пра тое, што менавіта яны - тэрарысты ў законе.

У Нацпаліцыі паведамілі, што мужчына, які захапіў аўтобус з закладнікамі ў Луцку, мае псіхічны разлад і нядаўна быў на ўліку ў псіхіятра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках