29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ раскрылі асобу луцкага тэрарыста

СМІ раскрылі асобу луцкага тэрарыста
Фота: REUTERS, Tetiana Hrishyna

Мужчына назваўся ўкраінскай паліцыі як Максім Плахой.

Сапраўднае імя мужчыны, які захапіў блізу 20 закладнікаў ва ўкраінскім Луцку, – Крываш Максім Сцяпанавіч, паведамляе сайт «Новы час» са спасылкай на рэгіянальныя выданні.

Паводле звестак выдання, мужчына, які назваўся паліцыі як Максім Плахой, мае судзімасць і прымусова лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі.

Максім Крываш прапісаны афіцыйна ў Дубне Ровенскай вобласці. У месцах пазбаўлення волі адседзеў некалькі тэрмінаў, тады ж ён і напісаў сваю кнігу “Філасофія злачынцы”.

Агенцтва піша, што пасля выхаду з турмы знаходзіўся ў поле зроку паліцыі. Паводле словаў людзей, якія яго апазналі, мужчына рабіў уражанне «дзіўнага чалавека».

Нагадаем, 21 ліпеня ў Луцку на Тэатральнай плошчы мужчына захапіў пасажырскі аўтобус і забарыкадаваўся ў ім. На месцы здарэння былі чуваць стрэлы, а на вокнах аўтобуса засталіся сляды ад куль.

Паводле звестак паліцыі, у захопленым аўтобусе знаходзяцца 20 закладнікаў. У злачынцы пры сабе ёсць выбухоўка і зброя.

У МУС паведамілі, што мужчына сам патэлефанаваў у паліцыю і назваўся як «Максім Плахой».

Выразных патрабаванняў у нападніка няма. У вобласці ўведзеныя аператыўныя планы Закладнік і Бумеранг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках