24 красавiка 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён Грузіі ў бодыбілдынгу з'ехаў з Беларусі

11
Чэмпіён Грузіі ў бодыбілдынгу з'ехаў з Беларусі
ШОТА ЛАБЖАНІДЗЕ

Раней Шота Лабжанідзе выказаў сваю пазіцыю ў дачыненні да лукамольцаў.

На чэмпіёна Грузіі ў бодыбілдынгу Шота Лабжанідзе склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы за абразу актывістаў БРСМ. Гэтым разам - без затрымання, наручнікаў і дастаўлення ва ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Са слоў Шота Лабжанідзе, пратаколы ён яшчэ не падпісаў: на мінулым тыдні разам з сям'ёй ён з'ехаў з Беларусі, піша tut.by.

16 ліпеня распавядае Шота Лабжанідзе, яму патэлефанаваў, а затым напісаў у мэсэнджар чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам РУУС. Той паведаміў, што «ўсяго [было] чацвёра пацярпелых, засталося два».

Зараз на Шота Лабжанідзе складзеныя яшчэ два пратаколы за абразу паводле артыкула 9.3 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў. Яна прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь.

З пратаколамі ён яшчэ не азнаёміўся і не падпісаў, бо на мінулым тыдні разам з сям'ёй часова з'ехаў за мяжу.

- Хутчэй за ўсё, павінны даслаць па пошце, - кажа Шота Лабжанідзе.

Нагадаем, 19 чэрвеня Шота Лабжанідзе затрымалі каля менскага цырка падчас «Ланцуга салідарнасці», хоць у пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні было ўказана, нібыта гэта адбылося на Грушаўцы, дзе ён браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У выніку Шота Лабжанідзе сустрэў сваё 30-годдзе ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, пасля чаго яшчэ быў суд паводле адміністрацыйнай справы і штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў).

10 ліпеня Шота Лабжанідзе зноў зацікавіліся праваахоўнікі. Прама падчас трэніроўкі ў фітнес-клубе да яго прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС, надзелі на яго кайданкі і даставілі ва ўпраўленне. Там ён прабыў некалькі гадзін, пасля чаго быў суд і чарговы штраф - 20 базавых.

Прычынай такіх дзеянняў паслужыла адміністрацыйнае правапарушэнне, якое Шота Лабжанідзе ўчыніў 6 чэрвеня: у асабістыя паведамленні актывістам БРСМ ён напісаў слова, якое было расцэненае як абраза.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках