25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным трэнерам кіеўскага «Дынама» стаў самы тытулаваны трэнер данецкага «Шахцёра»

2
Галоўным трэнерам кіеўскага «Дынама» стаў самы тытулаваны трэнер данецкага «Шахцёра»
МІРЧЫ ЛУЧЭСКУ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Сенсацыйнае прызначэнне ва ўкраінскім футболе.

Кіеўскае «Дынама» на сваім афіцыйным сайце абвясціла аб прызначэнні галоўным трэнерам каманды экс-настаўніка данецкага «Шахцёра» Мірчы Лучэску, тым самым пацвердзіўшы чуткі, піша «Новое время».

Дэталі кантракта з румынскім спецыялістам «бела-сінія» не распавядалі.

У каментары аб прызначэнні Лучэску прэзідэнт «Дынама» Ігар Суркіс сказаў: «Хачу прадставіць Мірчы Лучэску, аднаго з найлепшых трэнераў у свеце.

Спадзяюся, што з прыходам ягонай трэнерскай каманды адродзяцца пераможныя традыцыі кіеўскага «Дынама», ён здабудзе шмат тытулаў, і заўзятары будуць ацэньваць Мірчы па яго выніках. Поспехаў яму, удачы. А ўсім, чым магу, я яму дапамагу».

Чытайце таксама:

Лучэску быў галоўным трэнерам «Шахцёра» цягам 2004-2016 гадоў, пасля чаго ўзначаліў расейскі «Зеніт».

Апошнім месцам працы румынскага спецыяліста была нацыянальная каманда Турцыі, якую ён пакінуў у 2019 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках