24 красавiка 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унук Кусто прапанаваў пабудаваць аналаг МКС на дне мора

5
Унук Кусто прапанаваў пабудаваць аналаг МКС на дне мора
ФОТА: COURTESY PROTEUS/YVES BEHAR/FUSEPROJECT

Аналаг МКС хочуць пабудаваць на дне Карыбскага мора.

На дне Карыбскага мора прапануюць пабудаваць аналаг МКС. З такой прапановай выступіў абаронца акіяна, унук легендарнага Жака-Іва Кусто - Фаб'ен Кусто, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на CNN.

Разам з дызайнерам Івам Бэхарам Кусто ўжо распрацавалі дызайн падводнай лабараторыі, якая стане аналагам Міжнароднай касмічнай станцыі. Са слоў абаронцы, вывучаць сусветны акіян больш важна для выжывання чалавечай расы чым заваяванне космасу.

Праект пад назвай Proteus уяўляе сабой двухпавярховы будынак авальнай формы. Яго плошча складае больш за 1200 квадратных метраў. Там размесцяцца лабараторыі, памяшканні для навукоўцаў і басейн з доступам да марскога дна.

ФОТА: COURTESY PROTEUS/YVES BEHAR/FUSEPROJECT
ФОТА: COURTESY PROTEUS/YVES BEHAR/FUSEPROJECT
ФОТА: COURTESY PROTEUS/YVES BEHAR/FUSEPROJECT

Таксама прапануецца стварыць цяпліцу для вырошчвання садавіны і агародніны для насельнікаў лабараторыі.

Кусто падкрэсліў, што сусветны акіян - гэта «наша сістэма падтрымання жыцця». На пабудову лабараторыі неабходна блізу трох гадоў, але ўвасабленне праекта ў жыццё перанесенае праз каранавірус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках