18 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Калі шахцёры паднімуцца, яны дойдуць да Менска і Лукашэнку змятуць

20
Зінаіда Міхнюк: Калі шахцёры паднімуцца, яны дойдуць да Менска і Лукашэнку змятуць

Беларускі працоўны клас цяпер – як польская «Салідарнасць».

Заяву салігорскіх шахцёраў пра тое, што яны пачынаюць рыхтавацца да страйку, актыўна абмяркоўваюць працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў – у Салігорску, Бабруйску і іншых гарадах Беларусі. Палітызацыя працоўных часта даводзіць да істэрыкі лукашэнкаўскіх агітатараў.

Пра працэсы, якія адбываюцца на беларускіх прадпрыемствах, сайт Charter97.org пагутарыў з выканаўцай абавязкаў кіраўніка незалежнага прафзвязу РЭП Зінаідай Міхнюк.

– Што Вы думаеце пра заяву шахцёраў «Беларуськалія», дзе яны кажуць пра гатоўнасць да страйку?

– Салігорскія гарнякі разумеюць сваю значнасць у працоўным руху Беларусі. У 90-я гады менавіта шахцёры праз нізкія заробкі дайшлі да Менска – амаль гэтак жа, як «Салідарнасць» у Гданьску. Яны і галадалі, і страйкавалі – і дамагліся свайго. Таму яны бачаць, што іншай настолькі арганізаванай сілы цяпер у Беларусі няма.

На сёння з беларускіх працоўных яны – самыя арганізаваныя і высокааплатныя, хоць часам і не дажываюць да пенсіі. Іх даволі высокі заробак не адэкватны найцяжэйшым умовам працы і велізарным штодзённым рызыкам для жыцця. Але калі гэты рэжым браў да ўвагі жыцці людзей? Зразумела, што ў асяроддзі шахцёраў наспела незадаволенасць і яны гатовыя да пратэстаў. І ведаеце: я вельмі за іх радая, я проста ўдзячная гэтым адважным хлопцам.

Калі яны пачнуць – будзе эфект даміно, пойдзе хваля па буйных прадпрыемствах.

Я ведаю, што і мікашэвіцкі «Граніт» зноў акрыяе, і незалежныя прафзвязы падтрымаюць, і Алег Стахаевіч (незалежны прафзвязны лідар, незаконна звольнены з заводу «Граніт» – рэд.), і Леанід Дубаносаў (актывіст прафзвязу РЭП, былы працоўны завода «Граніт» – рэд.). Гэта энэргічныя і дзейныя хлопцы, незаконна выкінутыя за браму завода «Граніт» у Мікашэвічах. Працоўныя добра іх памятаюць, ведаюць, што яны поглядаў сваіх не памянялі. Вакол іх гуртуюцца цяпер нармальныя, іншадумныя – у найлепшым значэнні гэтага слова – працоўныя.

Я толькі за пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі. Паглядзіце, у нас жа рэвалюцыйная сітуацыя ў самым прамым сэнсе слова! Як там гаварылася: «нізы» ўжо не могуць жыць па-старому, а «вярхі» не могуць кіраваць па-ранейшаму. Так было напярэдадні найважнейшых пераменаў у Еўропе, і дакладна такая сітуацыя складваецца цяпер у Беларусі.

– У звароце салігорскіх шахцёраў ёсць і палітычныя патрабаванні, а не толькі эканамічныя. Наколькі гэта важны момант?

– Гэта вельмі важна. Гэта паказвае на тое, што самасвядомасць працоўнага класу ў Беларусі расце. Зрэшты, палітызацыя насельніцтва адбываецца паўсюдна. Людзі проста змяніліся, яны ўжо лепш за актывістаў ведаюць адказы на многія пытанні.

Я нядаўна «мітынгавала» ў вестыбюлі Пружанскага райана. Там была чарга з людзей, якія чакаюць адказаў ад чыноўнікаў. Яны тут жа ўступілі са мной у дыялог. Я ім расказвала, што ў руху ўжо 20 гадоў і бачу, што людзі прачнуліся, што яшчэ некалькі гадоў таму мяне пыталіся, ці не баюся я. Цяпер жа ні ў кога нават думак такіх няма: я не паспяваю нават пачаць размову, а людзі мне адказваюць, што яны ўсё ведаюць, што дажылі «да ручкі». Усе настроеныя на тое, што ўлада павінна памяняцца, і толькі тады развяжуцца прыватныя, у тым ліку і эканамічныя, праблемы: да нас прыйдуць інвестары, пачнецца развіццё краіны.

І ведаеце, самае дзіўнае, што нават далёкія раней ад палітыкі людзі кажуць: мы – еўрапейская нацыя, у нас ёсць гістарычныя карані для дэмакратыі, успамінаюць магдэбургскае права, якое калісьці было ў Пружанах. Дзіўныя перамены. Такой самасвядомасці ў народзе не было яшчэ ніколі.

– Пасля публікацыі заявы шахцёраў з'явілася мноства водгукаў прамысловых працоўных – з Салігорска, Бабруйска ды іншых гарадоў. Наколькі цяпер моцныя ў працоўных калектывах пратэставыя настроі?

– Паглядзіце на стан нашай прамысловасці! Яна ж уся ў пазыках, як у шаўках. Людзям няма за што трымацца на такіх прадпрыемствах, няма чаго страчваць.

Дарэчы, падзялюся цікавым назіраннем: пратэставыя настроі найбольш моцныя не там, дзе вытворчасць самая стратная – прамой сувязі няма. Самыя моцныя пратэставыя настроі з'яўляюцца там, дзе супрацоўнікі прадпрыемства адчуваюць сябе працоўным класам. Гэта важны момант: пратэсты ўспыхнуць не абавязкова там, дзе прадпрыемствы даведзеныя да краху, а там, дзе найбольш «прасунутыя» калектывы.

Асобныя словы падзякі – для нашых жанчынаў. Я ўзначальваю ў прафзвязе РЭП яшчэ і жаночую сетку, таму кожны дзень бачу смеласць і салідарнасць нашых жанчынаў. У нас у краіне выдатна развітое жаночае лідарства. Таму я, дарэчы, і пагадзілася быць даверанай асобай Святланы Ціханоўскай – маладой прыгожай жанчыны з цвёрдай пазіцыяй.

Улады шмат зрабілі, каб закабаліць працоўных: у нас цяпер самы ганебны Працоўны кодэкс, у нас кантрактная сістэма, у нас заканадаўча замацаваная прымусовая праца. Але, нягледзячы на гэта, працоўныя ўсё роўна арганізоўваюцца. Выдатна, калі будзе агульнанацыянальны страйк. Хай спачатку выступяць найбольш «прасунутыя» калектывы, хай на першым часе гэта будуць кропкавыя страйкі – але яны будуць. Галоўнае – пачаць.

– Наколькі будзе моцны эфект, калі шахцёры і іншыя працоўныя забастуюць і выйдуць на вуліцы? Ці моцна баіцца гэтага ўлада?

– Вельмі моцна баіцца. Калі працоўныя выйдуць, Лукашэнка запанікуе.

Я – аптымістка. Я веру ў тое, што 9 жніўня ўвечары ніхто не застанецца на канапах. Людзі перакананыя, што трэба абараняць свае галасы.

Нельга ісці ў бой, не верачы ў перамогу. Людзі выйдуць, таму што стаміліся гэта цярпець, таму што ў многіх няма працы, таму што абудзілася палітычная самасвядомасць, як у салігорскіх шахцёраў. Я веру, што людзі выйдуць – і змятуць гэтую ўладу. У нас вырасла зусім іншая моладзь – і дзякуй Богу. Я проста ім радуюся. Яны не хочуць ехаць за мяжу, а хочуць жыць і нармальна зарабляць у сваёй краіне.

Лукашэнка іх не чуе. Ён жыве ў іншым свеце і верыць толькі ў тое, што сам сабе выдумаў і кажа. Але любога кіраўніка народ можа «вярнуць на зямлю». Тыя ж нашы выдатныя хлопцы-гарнякі. Калі яны паднімуцца, то, як і ў 90-я, дойдуць да Менска і гэтую ўладу змятуць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках