20 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Партугаліі вынайшлі інавацыйную маску супраць каранавіруса

У Партугаліі вынайшлі інавацыйную маску супраць каранавіруса

Навукоўцы сцвярджаюць, што маска з адмысловым пакрыццём нейтралізуе шкодныя малекулы.

Навукоўцы з Інстытута малекулярнай медыцыны ў Лісабоне паведамілі аб вынаходстве маскі, якая не толькі абараняе ад каранавіруснай інфекцыі, але і нейтралізуе шкодны вірус, які трапіў на яе паверхню, паведамляе РБК са спасылкай на гішпанскае выданне La Razon.

Як патлумачыў прадстаўнік інстытута Жааа Лоба Антунеш, маска стала вынікам супольнай працы партугальскіх навукоўцаў. Станоўчы эфект дасягаецца дзякуючы некалькім воданепранікальным слаям, з якіх складаецца вынаходніцтва і асаблівай інавацыйнай тканіны з адмысловым пакрыццём.

Як распавёў вірусолаг Пэдра Сімаш, навукоўцы вывучалі ўласцівасці маскі, апускаючы яе ў раствор, у якім былі малекулы каранавіруса. Так яны высветлілі, што 99% трапіўшых на паверхню малекул губляюць свае ўласцівасці ўжо праз гадзіну.

Антунеш дадаў, што маска з'яўляецца шматразовай. Эксперыменты, якія праводзіліся ў тым ліку ў французскім Інстытуце Пастэра, паказалі, што яе можна праць не менш за 50 разоў.

La Razon пры гэтым не ўдакладняе, калі інавацыйная маска будзе даступная звычайным людзям.

Паводле інфармацыі партугальскага выдання Jornal de Noticias, за апошні дзень у Партугаліі былі выяўленыя 263 новыя выпадкі захворвання на каранавірус, 4 чалавекі (ва ўзросце ад 70 да 80 гадоў) памерлі. Большасць новых выпадкаў інфікавання зафіксаваная ў раёне Лісабона. Пры гэтым улады паказваюць, што колькасць шпіталізаваных па ўсёй краіне патроху зніжаецца і цяпер складае 460.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках