19 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла аўтарка антыперабудовачнага маніфесту Ніна Андрэева

Памерла аўтарка антыперабудовачнага маніфесту Ніна Андрэева

Генеральная сакратарка ЦК Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў памерла на 82-м годзе жыцця.

24 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пасля цяжкай хваробы памерла Ніна Андрэева, хімік, якая стала знакамітай пасля публікацыі ў 1988 годзе антыперабудовачнага маніфесту пад назвай "Не магу адмовіцца ад прынцыпаў", піша gordonua.com.

Пра смерць 81-гадовай Андрэевай паведаміў сайт Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў, цэнтральны камітэт якой яна ўзначальвала.

"Пад кіраўніцтвам Ніны Аляксандраўны Андрэевай УКПБ сваёй актыўнай працай у масах дамаглася развароту грамадскай свядомасці да вялікай асобы Іосіфа Сталіна, ачысціла савецкую гісторыю ад хлусні, фальсіфікацый, пустых і гнюсных нагавораў на нашага правадыра. Сёння ВКПБ расце і мацнее, набывае новых таварышаў, сяброў і хаўруснікаў, набліжаючы новую сацыялістычную рэвалюцыю", – гаворыцца ў некралогу сакратарыята незарэгістраванай партыі.

Дзень публікацыі ліста Андрэевай у газеце "Советская Россия" – 13 сакавіка 1988 года – называецца "днём адраджэння бальшавізму".

У лісце, які потым быў масава перадрукаваны, асуджаўся курс генеральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова на перабудову, ягоная крытыка палітыкі Іосіфа Сталіна.

5 красавіка 1988 года ў газеце "Правда" выйшаў артыкул "Прынцыпы перабудовы, рэвалюцыйнасць мыслення і дзеянняў", напісаны ў адказ на ліст Андрэевай адным з ідэолагаў рэформаў Аляксандрам Якаўлевым. Ён абвясціў публікацыю "Советской России" маніфестам антыперабудовачных сілаў.

Андрэева сышла з Ленінградскага тэхналагічнага інстытута, як яна казала, праз цкаванне і нападкі. У лістападзе 1991 года яе абралі лідаркай Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў. У 1995 годзе партыя раскалолася: адно крыло ўзначаліла Андрэева, іншае – Аляксандр Лапін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках