20 красавiка 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Шаркаўшчыне ўшанавалі паплечніка Каліноўскага

На Шаркаўшчыне ўшанавалі паплечніка Каліноўскага
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Арцём Вярыга-Дарэўскі быў у кіраўніцтве аднаго з паўстанцкіх атрадаў.

26 ліпеня на месцы былога фальварка ў Людвінаве, што ў Шаркаўшчынскім раёне, усталявалі памятную дошку ў гонар беларускага паэта і публіцыста, паплечніка Кастуся Каліноўскага Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. Тут прайшло дзяцінства і юнацтва паэта, паведамляе «Белсат».

Ініцыятарка падзеі – Ада Райчонак, грамадская актывістка з Германовічаў. На адкрыцці памятнай дошкі выступілі таксама краязнаўца Уладзіслаў Ляскоўскі і паэтка Людміла Ардынская.

Арцём Вярыга-Дарэўскі нарадзіўся ў 1816 годзе ў Кублічах (цяпер Ушацкі раён). Маці ягоная памерла адразу пасля родаў, бацька ажаніўся другі раз і пераехаў у фальварак Людвінава непадалёк ад Дзісны. Пасля вучобы Вярыга-Дарэўскі працаваў у Віцебску на розных пасадах, атрымаў чын калежскага асэсара. Падтрымаў паўстанне Кастуся Каліноўскага, быў у кіраўніцтве аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Яго арыштавалі і саслалі на катаргу. Ён памёр на пасяленні ў Іркуцку ў 1884 годзе. Арцём Вярыга-Дарэўскі быў паэтам, драматургам, публіцыстам, даследнікам беларускага фальклору, адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках