28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стралялі ў начальніка берасцейскай ДАІ

Стралялі ў начальніка берасцейскай ДАІ

(Абноўлена) Увайшоўшы ў кабінет, наведнік стрэліў у грудзі падпалкоўніка.

27 ліпеня стрэлілі ў начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Юрыя Шыкунца. Інфармацыю tut.by пацвердзіў сам пацярпелы міліцыянт.

Паводле непацверджаных звестак, стралялі проста ў працоўным кабінеце з самаробнай зброі. Усё адбылося раніцай 27 ліпеня.

Юрый Шыкунец цяпер знаходзіцца ў следчым камітэце. З ім, з ягоных слоў, усё ладам.

Як паведамляюць Telegram-каналы, наведнік, які ўвайшоў у ягоны кабінет, стрэліў у грудзі падпалкоўніка з самаробнай 8-набойнай прылады, замаскаванай пад фаерверк і нашпігаванай шротам. А 8.52 у дзяжурную частку УУС затэлефанавалі са словамі «Страляў невядомы, усё ў дыме». Вынік стрэлу - абгарэлая форма міліцыянта, сам ён пашкоджанняў не атрымаў.

На месцы працуе следча-аперацыйная група.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках