28 верасня 2020, панядзелак, 11:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тое, што адбылося ў Гомелі, не паддаецца тлумачэнню»

44
«Тое, што адбылося ў Гомелі, не паддаецца тлумачэнню»
Фота: «Радыё Свабода»

Ніхто нам ужо не перашкодзіць.

Пра гэта прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» піша ўдзельнік учорашняй акцыі ў Гомелі.

«Я пасля ўчорашняга не мог заснуць, – піша ён. – Бо тое, што здарылася ў нас у Гомелі, не паддаецца ніякай заканамернасці. Людзі прыйшлі, нас было многа, мы былі разам і ў нас ёсць мэта.

Мэта простая – пачаць жыць. І мы будзем жыць, ніхто нам ужо не перашкодзіць.

А калі таракан надумае нешта вытварыць і на гэтых выбарах, то трываць гэта мы ўжо не будзем, не гэтым разам. Дастаў».

Нагадаем, акцыя ў Гомелі собрала больш за 10 тысяч чалавек і стала адной з найбуйнейшых сустрэч кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з выбарнікамі.