18 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра мужчыну, які страляў у берасцейскага начальніка ДАІ?

2
Што вядома пра мужчыну, які страляў у берасцейскага начальніка ДАІ?

Раней ён ужо быў судзімы.

Сёння ў Берасці стралялі ў начальніка міжраённага аддзела ДАІ Юрыя Шыкунца. Паводле інфармацыі tut.by, паводле падазрэння ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі затрымалі 70-гадовага жыхара Берасцейскага раёна Аляксандра Кавалевіча.

У снежні мінулага года Кавалевіча судзілі за тое, што ён абліў бензінам судовага выканаўцу. Нагодай для нападу стаў штраф за язду на незарэгістраваным мапедзе.

Мапед пенсіянер набыў блізу 10 гадоў таму. Дакументы да яго згарэлі пры пажары. Некалькі гадоў непрацоўны транспартны сродак стаяў у гаражы. У 2019 годзе Кавалевіч яго адрамантаваў і паспрабаваў зарэгістраваць, але не змог.

«У ДАІ яму фактычна адмовілі, спаслаўшыся на тое, што дакументы давядзецца аднаўляць самому: ці праз мытню, ці адшукаўшы папярэдняга ўладальніка. Ні тое, ні другое яму не ўдалося. Пры гэтым мужчына паспеў зганяць на сваім мапедзе ў Маскву і пабываць у Крамлі», - пісаў тады «Вечерний Брест».

За язду на незарэгістраваным мапедзе ў ліпені 2019 года пенсіянеру прысудзілі штраф - адну базавую (на той момант 25,5 рубля. - Заўвага.). Такую пастанову мужчына палічыў несправядлівай. Штраф ён своечасова не заплаціў - і сума вырасла ў некалькі разоў, распавядала «Салідарнасць».

У выніку аддзел прымусовага выканання накіраваў пратакол ва ўправу працы, дзе ўладальніку незарэгістраванага мапеда аўтаматычна зрэзалі чарговую выплату пенсіі - на 101 рубель 60 капеек.

Тады Кавалевіч прыйшоў у раённы аддзел прымусовага выканання, дастаў з пакета бутэльку з бензінам і выплюхнуў змесціва на галаву 28-гадоваму судоваму выканаўцу. Як потым высветлілася, не таму - гэты супрацоўнік не разглядаў гэтую справу і не падаваў дакументы на вылічэнне з пенсіі ва ўправу працы. На шчасце, маладзён не пацярпеў.

Тады ў дачыненні да Аляксандра Кавалевіча распачалі крымінальную справу за пагрозу гвалтам у дачыненні да службовай асобы з помсты за выкананне службовых абавязкаў. 27 снежня суд Маскоўскага раёна Берасця прызнаў яго разумным, вінаватым і прызначыў месяц арышту. Пенсіянеру залічылі ў тэрмін час знаходжання пад вартай, а таксама хатнім арыштам, і выпусцілі на волю з залы суда.

Цяпер жа ў дачыненні Кавалевіча распачалі крымінальную справу за замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці. Ён затрыманы, з ім працуюць следчыя. У самыя кароткія тэрміны будзе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза на прадмет устанаўлення псіхічнага стану мужчыны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках