20 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прыступілі да самых маштабных у свеце выпрабаванняў вакцыны ад COVID

У ЗША прыступілі да самых маштабных у свеце выпрабаванняў вакцыны ад COVID
ФОТА: POLITICO.COM

Удзельнікамі клінічных выпрабаванняў стануць 30 тысяч чалавек.

У ЗША з 27 ліпеня пачаўся трэці, фінальны этап выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса амерыканскай біятэхналагічнай кампаніі Moderna. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце кампаніі, паведамляе РБК.

Удзельнікамі клінічных выпрабаванняў стануць 30 тысяч чалавек, яно будзе праведзена паводле метаду рандамізаванага плацэба-кантраляванага даследавання ў суадносінах 1:1.

Як адзначае агенцтва Associated Press, гэта будуць найбуйнейшыя паводле маштабу клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса SARS-CoV-2 у свеце.

На стварэнне вакцыны Moderna атрымала ад дэпартамента медыкабіялагічных даследаванняў міністэрства аховы здароўя ЗША $483 млн. Пры гэтым меркавалася, што трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў пройдзе на параўнальна невялікай колькасці добраахвотнікаў.

Аднак у ходзе дыскусій і кансультацый з удзелам Food and Drug Administration бакі наважылі значна павялічыць маштаб выпрабаванняў у трэцяй фазе. Для гэтага кампаніі дадаткова выдзелілі $472 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках