25 красавiка 2024, Чацвер, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краіне спее хваля забастовак?

10
У краіне спее хваля забастовак?

Пра намер страйкаваць паведамілі супрацоўнікі «Брэстжылбуда».

У краіне спее хваля забастовак, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.

«Патрабуем сумленныя і празрыстыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» – на заводзе буйнапанэльнага домабудавання філіял КУП «Брэстжылбуд» абвесцілі пра страйк. Супрацоўнікі прадпрыемства таксама запатрабавалі вызвалення палітычных зняволеных і зняцця з іх усіх абвінавачванняў.

Забастоўка будзе доўжыцца з 10 да 11 жніўня, а ў выпадку «перамогі» Лукашэнкі на выбарах, супрацоўнікі абяцаюць далучыцца да бестэрміновага нацыянальнага страйку.

Нагадаем, што раней пра планаваны страйк абвесцілі таксама шахцёры з Салігорска, філіял «Завод хімвалакно» ААТ «Гродна Азот», БМЗ і ААТ «СветлагорскХімвалакно».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках