19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская казна імкліва губляе прыбыткі

9
Беларуская казна імкліва губляе прыбыткі

Таракан дакіраваўся.

Сёлета беларускі бюджэт сутыкнецца з вялікім дэфіцытам. Для яго напаўнення задзейнічаюць запасы ранейшых гадоў, што абвострыць праблемы з разлікамі па вонкавым абавязку, паведамляюць naviny.by.

Беларуская казна перажывае не найлепшыя часы. За шэсць месяцаў гэтага года даходная частка рэспубліканскага бюджэту страціла 1,8 млрд рублёў.

Страты па ўвазных мытных зборах і падатках ацэненыя на 91 млн рублёў, падатку на прыбытак - на 243,2 млн рублёў, вывазных мытных падаткаў на нафту і нафтапрадукты - на 568,2 млн рублёў, у дывідэндах - на 866,6 млн руб.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў праекце Асноўных кірункаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2021-2023 гады. Вытрымкі з дакумента апублікавала выданне officelife.media. У Міністэрстве фінансаў пакуль не гатовыя каментаваць гэтую інфармацыю.

Страты ўтварыліся пад уздзеяннем адразу некалькіх нечаканых фактараў, якія не маглі быць спланаваныя пры складанні бюджэту на гэты год, мяркуе старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб.

У пачатку года паміж Беларуссю і Расеяй паўстала нафтавая вайна, што прывяло да значнага скарачэння экспарту нафты і нафтапрадуктаў і, адпаведна, паступленняў у бюджэт ад вывазных мытных падаткаў.

Сітуацыя пагоршылася праз сусветны крызіс, выкліканы каранавірусам. На рынку ўпаў попыт на нафту і нафтапрадукты.

Пандэмія таксама прывяла да пагаршэння фінансавых паказчыкаў вялікай колькасці дзяржаўных прадпрыемстваў, што пацягнула зніжэнне падатку на прыбытак. Многія дзяржарганізацыі перасталі пералічваць дывідэнды на карысць дзяржавы. Урад выдзеліў ім дапамогу, што павялічыла выдаткі бюджэту.

Акрамя таго, да павелічэння выдаткаў бюджэту прывялі папулісцкія захады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - падвышэнне пенсій і заробкаў некаторым катэгорыям насельніцтва.

Упершыню за доўгі час рэспубліканскі бюджэт сфармаваўся з дэфіцытам. За шэсць месяцаў гэтага года яго сума склала 1,8 млрд рублёў.

За год улады чакаюць павелічэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на 1,4 млрд рублёў. Страты даходнай часткі дзяржаўнай казны ацэненыя на 3,8 мільярда рублёў. Праз зніжэнне эканамічнай актыўнасці паступленні ў падатках на прыбытак і дададзеную вартасць скароцяцца амаль на 2 млрд рублёў, у дывідэндах - на 995 мільёнаў рублёў. Праз зніжэнне аб'ёму імпарту ўвазныя мытныя падаткі і зборы знізяцца на 287 млн рублёў. Страты што да вывазных мытных падаткаў з прычыны зніжэння аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі і прыпынення экспарту беларускай нафты ацэненыя на 1,4 млрд рублёў.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту чакаецца ў суме 5,6 млрд рублёў за год. Гэта амаль у шэсць разоў больш, чым прапісанае ў законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год».

Плаціць у пазыках стане складаней

Напаўняць дэфіцыт бюджэту ўлады маюць намер за кошт замежных дзяржаўных пазык (983 млн рублёў), сродкаў ад вяртання гарантый (1 млрд рублёў) і рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту ранейшых гадоў (3,6 мільярдаў рублёў).

«Апошнія гады прафіцыт бюджэту традыцыйна выкарыстоўваўся для выплаты і абслугоўвання замежнай пазыкі. Калі цяпер гэтыя сродкі пусцяць на фінансаванне дэфіцыту бюджэту, то налета пачне балець галава наконт таго, што трэба будзе ў большай суме рэфінансаваць замежную пазыку», - патлумачыў Вадзім Іёсуб.

Груба кажучы, калі апошнія гады блізу 25% замежнай пазыкі ўлады выплачвалі за кошт прафіцыту бюджэту, а 75% - за кошт рэфінансавання, то цяпер трэба будзе рэфінансаваць усю замежную пазыку, а з улікам цяперашняй сітуацыі гэта можа быць праблематычна.

«Падзеі апошніх месяцаў і ў эканоміцы, і ў палітыцы наўрад ці зробяць рэальным супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі ў найбліжэйшыя гады. Што тычыцца нашага традыцыйнага найбуйнейшага крэдытора - Расеі, то яшчэ з мінулага года яны спрабуюць звязаць крэдыты з так званай больш цеснай інтэграцыяй. У такіх варунках рэфінансаваць пазыку будзе больш складана, чым у папярэднія гады», - адзначыў фінансавы аналітык.

Летась беларускія ўлады выбаўлялі кітайскія таварышы. Яны пералічылі крэдыт на 500 млн даляраў. Але штогадовая патрэба ў рэфінансаванні складае прыблізна 3,5-4 млрд даляраў. Ці гатовы Кітай рэгулярна на такія сумы падстаўляць плячо - гэта адкрытае пытанне, падкрэсліў Вадзім Іёсуб.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках