19 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі спосаб імгненна абясшкодзіць каранавірус

11
Навукоўцы знайшлі спосаб імгненна абясшкодзіць каранавірус
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: GETTY IMAGES

Даследаванні праводзілі супрацоўнікі Нацыянальнай лабараторыі інфекцыйных захворванняў Бостанскага ўніверсітэта.

Амерыканскія навукоўцы выявілі разбуральнае дзеянне ультрафіялету на каранавірус. Адпаведныя даследаванні праводзілі супрацоўнікі Нацыянальнай лабараторыі інфекцыйных захворванняў (NIEDL) Бостанскага ўніверсітэта і кампаніі Signify, паведамляюць у сераду, 29 ліпеня, РІА Новости.

Адзначаецца, што ў рамках даследавання навукоўцы правялі экспэрымент: яны апрацоўвалі забруджаны вірусам матэрыял рознымі дозамі ультрафіялетавага выпраменьвання. Затым яны ацанілі хуткасць інактывацыі віруса.

Высветлілася, што пры дазаванні лямпаў на пяць міліджоўляў на квадратны сантыметр распаўсюджванне SARS-CoV-2 знізілася на 99% за шэсць секунд, а пры ўздзеянні лямпаў 22 МДж/см² каранавірус амаль цалкам знішчаецца за 25 секунд.

Да гэтага навукоўцы высветлілі, што каранавірус перадаецца ў радыусе васьмі метраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках