29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАГАТЭ назвала прычыну павышэння радыяцыі каля межаў ЕЗ і Расеі

7
МАГАТЭ назвала прычыну павышэння радыяцыі каля межаў ЕЗ і Расеі

Дакладнае геаграфічнае паходжанне выкіду яшчэ не вызначанае.

Павышэнне ўзроўню радыяцыі над тэрыторыямі Скандынавіі каля паўночных межаў Расеі можа быць звязанае з работамі на ядзерным рэактары, паведаміла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

«Нядаўняе выяўленне невялікага павышэння ўзроўню радыеізатопаў у Паўночнай Еўропе, імаверна, звязанае з ядзерным рэактарам, які працуе або знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні», - гаворыцца ў паведамленні.

У агенцтве растлумачылі, што пры тэхнічным абслугоўванні рэактара могуць адбыцца вельмі нізкія выкіды радыеактыўных рэчываў. «Геаграфічнае паходжанне выкіду яшчэ не вызначанае», - удакладнілі ў МАГАТЭ.

Там адзначылі, што назіраная канцэнтрацыя радыеактыўных часцінак вельмі нізкая, для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя ізатопы металаў у паветры небяспекі не нясуць.

У МАГАТЭ паведамілі, што вызначыць крыніца трапляння радыенуклідаў у атмасфэру можна будзе толькі ў тым выпадку, калі пра гэта паступіць інфармацыя з краіны, дзе адбыўся выкід. «МАГАТЭ выключыла факт таго, што выкід быў звязаны з няправільным абыходжаннем з радыеактыўнай крыніцай. Малаімаверна, што ён быў звязаны з заводам перапрацоўкі ядзернага паліва, з адпрацаваным палівам або з выкарыстаннем радыяцыі ў прамысловасці або медыцыне», - выснавалі ў агенцтве.

Узмацненне радыяцыйнага фону ў Паўночнай Еўропе было зафіксаванае ў чэрвені. Станцыя ў Нарвэгіі выявіла ў атмасферы ёд-131, а ў Фінляндыі і Швэцыі зафіксавалі перавышэнне канцэнтрацыі ізатопаў цэзію-134 і 137, кобальту-60, рутэнію-103. Нацыянальны інстытут грамадскай аховы здароўя і навакольнага асяроддзя (RIVM) у Нідэрландах паведаміў, што ў зарэгістраваных канцэнтрацыях радыенукліды не з’яўляюцца небяспечнымі. Інстытут зрабіў выснову, згодна з якой радыяцыя прыйшла з боку Расеі, аднак падкрэсліў, што на гэтым этапе канкрэтную краіну-крыніцу вызначыць нельга.

Паводле звестак на 2 ліпеня, у МАГАТЭ звярнуліся 37 еўрапейскіх краін, у тым ліку Расея, паведаміўшы, што на іх тэрыторыях не было зафіксавана падзей, якія маглі б прычыніцца да падвышанай канцэнтрацыі радыеізатопаў у паветры. У агенцтве адзначылі, што яшчэ дзесяць дзяржаў самахоць далі інфармацыю аб адсутнасці адпаведных падзей. Сярод іх былі ЗША, Японія, Грузія, Таджыкістан, Канада, Алжыр, Марока, Катар, Кувэйт і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках