20 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч аб дзеяннях «Сашы 3%»: Гэта да псіхіятра, нездарма народ яго так празваў

5
Станіслаў Шушкевіч аб дзеяннях «Сашы 3%»: Гэта да псіхіятра, нездарма народ яго так празваў
Станіслаў Шушкевіч

Неадэкватнасць верхавода прыкметная і ўнутры краіны, і за яе межамі.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у каментары НСН ацаніў далейшыя дзеянні Лукашэнкі ў палітычнай сітуацыі, якая склалася ў краіне:

- Гэта павінен псіхіятр прадказваць. Пры той нізкай папулярнасці, якую Лукашэнка мае цяпер у Беларусі, яго нездарма называюць «Саша 3%». Што ён зробіць далей, залежыць ад таго, якая дурасць прыйдзе яму ў галаву.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі выказаў упэўненасць, што ўсе сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным за апошнія тыдні прайшлі без выніку. «Пра што магла ісці гаворка? Пустая балбатня. Ні слова пра тое, што мы маем вельмі дрэннае эканамічнае становішча ў параўнанні з суседзямі. Вельмі дрэнная сітуацыя з каранавірусам. Трэба адцягнуць увагу неяк. А Пуціну падабаецца такі Лукашэнка, што хоча з ім, тое і робіць. Часам дазваляе падысці руку паціснуць», - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках