19 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Давайце нешта мяняць, «таракану» месца пад печкай

9
Мянчанка: Давайце нешта мяняць, «таракану» месца пад печкай
Фота: Reuters

Чаму нашы дзеці павінны з'язджаць з краіны?!

Мянчанка расказала Telegram-каналу "Баста!", чаму штодзень падтрымлівае Флэш-моб салідарнасці.

"Штовечар я еду дамоў па Партызанскім праспекце а 19.00, - піша яна. - Мая маленькая "Джэта" з вялікім сабвуферам вязе выдатную музыку выпадковым суседзям у плыні аўтамабіляў і людзям, якія стаяць на прыпынках.

Дык даняло ўжо ўсё. Працую ў турызме. Падтрымкі мы атрымалі ад дзяржавы дулю, як і шмат хто ў краіне. Мы першыя пацярпелі, і апошнія адновімся пасля "Ковіда".

Дачка ў 14 гадоў знайшла сабе падпрацоўку за 20 рублёў на дзень, бо бачыць, як стала няпроста жыць. Думае, куды паехаць вучыцца праз 2 гады.

Малы, якому 10 гадоў, на аўтамыйні дапамагае, 1 рубель за самаход яму даюць. Вучыць ангельскую мову, марыць паехаць у Эстонію або Англію.

Але чаму мае дзеці павінны з'язджаць? Чаму тут усё горш? Чаму ўсе разумныя і таленавітыя (а дзеці ў мяне - выдатнікі, спартоўцы, малююць, спяваюць) бачаць для сябе адзін шлях - з'ехаць далей? Гэта ж ненармальна.

Давайце ўжо нешта мяняць. Таракану месца пад печкай".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках