29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Настаўнікі, апамятайцеся - яшчэ не позна!»

14
«Настаўнікі, апамятайцеся - яшчэ не позна!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Эмацыйны зварот жыхара Віцебска.

Настаўнікі, вы адныя з самых годных нашых людзей. Дык што ж з вамі здарылася? Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям? Бо гэта таўро не сцерці.

Тэлеграм-канал "Баста!" апублікаваў эмацыйны зварот свайго чытача Леаніда з Віцебска да настаўнікаў.

"Так званыя "выбары" назіраю ўжо сёмы раз і мяне дзеянні ўладаў цалкам не здзіўляюць, - піша ён. - Усё абсалютна прадказальна і звычайна. У іх, проста, няма іншага сцэнару.

Але я не пра гэта. Мяне ўзрушыла іншае. Выкрэсліванне нашых подпісаў і тое, хто іх выкрэслівае. У камісіях жа, у асноўным, настаўнікі. Сёння прыйшоў на магілу сваіх бацькоў і падзяліўся з імі тым, што дзеяцца ў нас на Радзіме. Мне здаецца, што яны перакуліліся ў сваіх магілах.

Мой бацька ў 17 гадоў пайшоў добраахвотнікам на фронт, а ў 19, ужо быўшы інвалідам ВАВ, ардэнаносцам, паступіў у БДУ. Там жа ён і ажаніўся са сваёй аднакурсніцай. Потым яны ўсё астатняе жыццё вучылі і выхоўвалі будучых настаўнікаў у Віцебскім педінстытуце. І праз некалькі дзесяцігоддзяў, сустракаючы іх вучняў або іх прозвішчы, бачачы якімі годнымі людзьмі яны сталі, я адчуваў гонар за сваіх бацькоў і думаў, што жыццё яны пражылі недарэмна.

Я ўпэўнены, што і цяпер прафесію настаўніка выбіраюць не дзеля грошай і іншых выгод і не дзеля таго, што там лёгка працаваць.

Настаўнікі, вы адны з самых годных нашых людзей. Дык што ж з вамі здарылася? Вы баіцеся пазбавіцца прэмій або прасоўвання па службе? Але гэта недастатковая прычына, каб выкрэсліваць нас - сваіх бацькоў, сяброў, суайчыннікаў. Вы ж, проста закрэслілі нас, нашы правы і надзеі, нашу свабоду. А менавіта, за яе ваявалі вашы дзяды і прадзеды. Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям? Бо гэта таўро не сцерці. Апамятайцеся - яшчэ не позна!"

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках