28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Круткін: Беларусь будзе вольнай!

4
Алесь Круткін: Беларусь будзе вольнай!
Алесь Круткін

Відэаблогер і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» вызвалены пасля месяца арышту.

Алесь Круткін быў затрыманы 5 чэрвеня і таемна асуджаны на 15 дзён. Арышт ён адбываў у Менску, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

20 чэрвеня яго этапавалі ў Полацк, дзе прайшоў яшчэ адзін закрыты працэс. Алесю Круткіну прадоўжылі арышт яшчэ на 15 дзён.

«Арышты актывістаў і блогераў - гэта паніка Лукашэнкі. Ён разумее, што ягоныя дні палічаныя. Але не разумее, што супраць яго - не асобныя людзі, не блогеры, не палітычныя арганізацыі. Нават у турме супраць яго ўсе - ад супрацоўнікаў міліцыі да асуджаных. Засталося зусім няшмат, і Беларусь будзе вольнай», - сказаў Алесь пасля вызвалення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках