28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэаблогерка Паліна Зыль: Рухаемся наперад, да нашай агульнай перамогі

2
Відэаблогерка Паліна Зыль: Рухаемся наперад, да нашай агульнай перамогі
ПАЛІНА ЗЫЛЬ
ФОТА: FACEBOOK

Нас на самай справе больш за 97%.

Адна з ініцыятараў флэшмобу салідарнасці відэаблогерка з Мазыра Паліна Зыль запісала новы відэазварот. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

"Мяне парадаваў ваш дружны водгук на флэшмоб, – кажа яна. – Дзясяткі тысячаў беларусаў ужо больш за тыдзень штовечар а 19-й адчыняюць вокны, грукочуць каструлямі, уключаюць музыку, пляскаюць. У Менску, Гомелі, многіх райцэнтрах удзельнічаюць цэлымі дамамі і кварталамі. Штодня, калі я адчыняю вакно, я чую, як шумяць ў Мазыры. Пра нашу падтрымку і салідарнасць ведаюць і тыя, хто цяпер знаходзіцца за кратамі.

Давайце прадаўжаць!

Гэта простая і бяспечная форма салідарнасці. Мала таго, Саша 3% нічога не можа ёй супрацьпаставіць.

"Грукочам каструлямі, брынькаем на гітарах, спяваем, уключаем музыку. Праганяем прусаковае паскуддзе разам. Гэта яго раз'юшвае, а зрабіць ён нічога не можа", – пішуць у сацсетках.

Але трэба, каб было гучней і мацней. Патэлефануйце знаёмым, сябрам, сваякам, напішыце пра флэшмоб у сваіх акаўнтах і сацсетках. Раздрукуйце ўлёткі і павесьце іх на дошках абвестак ля свайго пад'езда. Выкладвайце свае новыя фота.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках