28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыі салідарнасці ў Вільні прэзідэнта Літвы заклікалі падтрымаць пратэст беларусаў

1
На акцыі салідарнасці ў Вільні прэзідэнта Літвы заклікалі падтрымаць пратэст беларусаў

Беларуская дыяспара перадала Гітанасу Наўседу важны зварот.

3 ліпеня ў розных краінах Еўропы праходзяць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і пратэстоўцамі.

У Вільні «Літоўская ліберальная моладзь» супольна з прадстаўнікамі беларускай грамады ў Вільні, каля прэзідэнцкага палаца, правяла акцыю салідарнасці «За дэмакратычную Беларусь», каб падтрымаць грамадзянаў Беларусі «ў іх імкненні да пераменаў, да свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы, якая будзе кіравацца вяршэнствам закону і празрыстасцю, заснаванымі на міжнародных стандартах і павазе да правоў чалавека і адказнасці перад сваімі грамадзянамі», паведамляе «Белсат».

ФОТА: «БЕЛСАТ»

На акцыі прысутнічалі блізу 40 чалавек, сярод якіх былі чальцы Сейма Літвы, еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, прадстаўнікі ЕГУ, Вільнюскага беларускага клуба «Сябрына» і іншыя мясцовыя беларускія арганізацыі.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Беларуская дыяспара перадала літоўскаму прэзідэнту Гітанасу Наўседу зварот з заклікам падтрымаць барацьбу беларусаў за перамены да свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы, а таксама яшчэ раз звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з Астравецкай АЭС. Пад зваротам падпісаліся ўсе ўдзельнікі акцыі.

АКЦЫЯ ПРАЙШЛА КАЛЯ ПРЭЗІДЭНЦКАГА ПАЛАЦА. ФОТА: «БЕЛСАТ»

Выступоўцы імкнуцца цяпер праводзіць акцыі не толькі каля беларускай амбасады, але таксама каля розных урадавых установаў і міжнародных арганізацый, каб звярнуць увагу да міжнароднай салідарнасці. Падчас сённяшняй акцыі з'явілася ідэя арганізаваць «Балтыйскі Шлях» і далучыць да ланцуга і Менск. Зрабіць гэта па лініі Вільня-Медзінінкай, Медзінінкай-Менск, каб паказаць адзінства, памкненні да дэмакратыі. Удзельнікі акцыі заклікаюць далучыцца да гэтай ініцыятывы.

УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ ПЕРАДАЛІ ЗВАРОТ ПРЭЗІДЭНТУ ЛІТВЫ. ФОТА: «БЕЛСАТ»
СЯРОД УДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ ТАКСАМА БЫЛІ ЛІТОЎСКІЯ ПАЛІТЫКІ. ФОТА: «БЕЛСАТ»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках