28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша, ты пакрыўдзіўся? Народ не проста ў гневе, ён у лютасці і ў пагардзе да цябе»

13
«Саша, ты пакрыўдзіўся? Народ не проста ў гневе, ён у лютасці і ў пагардзе да цябе»
ФОТА: TUT.BY

Хутка ты будзеш думаць толькі пра тое, як табе паспець дабегчы да самалёта.

Ліст ад жыхара Віцебска апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».

«Саша пакрыўдзіўся на народ за тое, што той зразумеў нарэшце, што Саша абсалютна няўцямны, – кажа ён. – Мы доўга цярпелі ўсе ягоныя выхадкі, доўга спадзяваліся, што заўтрашні дзень будзе ясным і сонечным, але кожнае “заўтра” таракан выкідваў які-небудзь такі фокус, што дні станавіліся ўсё горшыя і горшыя.

Гэты год паказаў нам усю ягоную некампетэнтнасць як кіраўніка. Сёлета ён проста пачаў нас забіваць, праз каранавірус.

Цярпець больш няма сілаў.

Саша, ты пакрыўдзіўся? Дык на пакрыўджаных ваду возяць, не забывайся пра гэта.

Народ не проста ў гневе, ён у лютасці, у пагардзе і нянавісці да цябе, Саша. Ужо зусім хутка, магчыма, нават раней, чым мы ўсе чакаем, гэты пякельны кактэйль пачуццяў вырвецца вонкі, і тады ты будзеш думаць толькі пра тое, як табе паспець дабегчы да самалёта, і спадзявацца, што пілот цябе не аддасць».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках