28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння жыхары Зямлі ўбачаць вялікі парад планетаў

5
Сёння жыхары Зямлі ўбачаць вялікі парад планетаў

Гэта здараецца раз на некалькі дзясяткаў гадоў.

4 ліпеня 2020 года ўсіх жыхароў планеты Зямля чакае важная астранамічная падзея – парад планетаў, піша unian.net.

Парад планетаў: што гэта такое

Поўны парад планетаў – гэта з'ява, калі планеты Сонечнай сістэмы выстройваюцца ў адну лінію.

Варта зазначыць, што планетарнае выраўноўванне падчас такога параду не варта ўспрымаць літаральна. На самай справе яны ніколі не выраўноўваюцца па цалкам прамой лініі, як гэта часам малююць на ілюстрацыях, бо планеты Сонечнай сістэмы не ўсе ідэальна круцяцца ў адной плоскасці і рухаюцца па розных арбітах у трохмернай прасторы.

У цэлым адрозніваюць такія парады планетаў: міні-планетны парад – 3 планеты; парад малых планетаў – 4 планеты; вялікі планетны парад – 5 ці 6 планетаў; вялікі (поўны) парад планетаў – усе планеты Сонечнай сістэмы (+ часам Плутон).

Міні-парады планетаў – нярэдкая падзея. Тры планеты могуць назірацца адначасова ў адной і той частцы неба некалькі разоў на год.

Між тым поўны парад планетаў досыць рэдкі і адбываецца раз на некалькі дзясяткаў гадоў.

Які парад планетаў будзе 4 ліпеня 2020

Паводле прагнозаў, 4 лiпеня 2020 года пачнецца поўны парад планетаў, гэта значыць з удзелам усіх планет.

Так, Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, а таксама карлікавая планета Плутон – адначасова выстраяцца на адным баку зоркі.

Адбудзецца амаль ідэальнае выраўноўванне, кут адхілення будзе нязначным.

Апошні раз такі парад планетаў адбыўся ў 1982 годзе, а наступны чакаецца ў 2161 і 2492 гадах.

Ці можна і як назіраць парад планетаў

Для жыхароў Зямлі ўбачыць на свае вочы вялікі парад планетаў напоўніцу не ўяўляецца магчымым.

Толькі некалькі планетаў (Сатурн, Юпітэр і Марс) будуць бачныя ноччу, Венера будзе бачная раніцай, а Меркурый і зусім зацемніцца сонцам, бо размешчаны вельмі блізка да зоркі.

А Уран і Няптун зусім не будуць бачныя няўзброеным вокам, бо размешчаныя вельмі далёка.

Паколькі большасць планетаў рухаюцца даволі павольна, то назіраць парад можна будзе цягам некалькіх дзён.

Пачынаючы з 4 ліпеня, ноччу можна будзе назіраць за такімі планетамі, як Марс, Юпітэр і Сатурн, а раніцай – Венеру.

У цэлым спадзявацца на тое, што выраўноўванне ўсіх планетаў у класічным разуменні можна будзе назіраць з даху, гаўбца або на адкрытай мясцовасці, – не варта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках