29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ком хлусні

2
Ком хлусні

У выніку ён звычайна хавае пад сабой самога хлуса.

Базавай праблемай мінулага «галасавання» пра папраўкі ў Канстытуцыю РФ парадаксальным чынам з'яўляецца «перамога» Пуціна, піша тэлеграм-канал «Забароненае меркаванне».

Праблемай гэта стала таму, што яна дасягнутая шляхам неверагоднай паводле ўсіх ранейшых мерак мабілізацыі і зусім непрыстойнага ўзроўню фальсіфікацый вынікаў.

Гэта гаворыць толькі пра адно: калі раней Пуцін сваім аўтарытэтам (усё роўна, ці быў ён наведзены, ці сапраўдны – значэнне мае толькі ягоная праекцыя на рэальнасць) праціскаў пастановы, уключаючы, да прыкладу, пасадку на прэзідэнцкае месца адкрытага статыста, то цяпер самога «Нацдзядулю» трэба праціскаць практычна любым коштам.

Пяскоў паспяшаўся назваць вынік «трыумфам і бачным вынікам даверу асабіста да прэзідэнта Пуціна», хоць у гэтым выпадку вынік быў усяго толькі паказнікам гатоўнасці рэжыму фальсіфікаваць увогуле любы вынік.

Яскравы прыклад з УВКам №800, дзе на стадыі ўнясення ў базу звестак ЦВК вынік у кампутары стаў адрознівацца ад пратакола простым прыпісваннем лічбы перад рэальным вынікам, дэманструе толькі тое, што махлярства і крымінальшчына былі свядома дапушчаныя нават не на нізавым узроўні, а вышэй.

Вядома, ніякую крымінальную справу заводзіць ніхто не будзе.

Гэта і ёсць праблема. З усяго відаць, «наверсе» зусім шчыра мяркуюць, што давер – штука настолькі неабавязковая, што нават калі яго няма, то яго заўсёды можна намаляваць.

Наперадзе – выбары 2024 года, і калі Пуцін пойдзе на іх, то паўстане калізія: права пайсці на выбары ён мае толькі на падставе сфальсіфікаванага галасавання 2020 года, а значыць, уся легітымнасць і законнасць ягонага прэзідэнцтва пасля 2024 года павісае на легітымнасці і законнасці паправак 2020 года.

Гэта падобна на стандартную сітуацыю з хлуснёй – каб прыкрыць адну хлусню, даводзіцца хлусіць зноў і зноў, і ком хлусні нарастае вельмі хутка.

У выніку ён звычайна хавае пад сабой самога хлуса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках