У магілёўскай ВК №15 ад каранавірусу памёр 21-гадовы вязень?
4- 4.07.2020, 12:03
- 24,747
Пнеўманія – у большасці асуджаных.
Пра сітуацыю з каранавірусам у магілёўскай ВК №15 Charter97.org напісаў сваяк аднаго з вязняў.
"У Магілёўскай ВК №15 з пнеўманіямі абстаноўка вельмі цяжкая, – кажа ён. – Хварэе абсалютна ўся калонія, масава. Пнеўманія – у большасці зняволеных. Усе ўпэўненыя, што гэта Covid-19, але на гэта пляваць проста ўсім.
Адміністрацыя забараніла сваякам перадаваць лекі для зняволеных, кажуць, што ў іх саміх ёсць чым лячыць. На самай справе лечаць толькі аспірынам і парацэтамолам.
Ведаю, што памёр хлопец, зняволены, якому быў усяго 21 год. Колькі ўсяго памерлых там – ніхто не скажа".