29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў ЗША самай справядлівай краінай на планеце

22
Трамп назваў ЗША самай справядлівай краінай на планеце

Прэзідэнт выступіў у гонар Дня незалежнасці ля ўзножжа гары Рашмор у Паўднёвай Дакоце.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу, 3 ліпеня, удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі напярэдадні Дня незалежнасці. Злучаныя Штаты з'яўляюцца "самай справядлівай і выключнай краінай, якая калі-небудзь існавала на Зямлі", – заявіў кіраўнік Белага дому на мерапрыемстве каля гары Рашмор у Паўднёвай Дакоце. Ягоны выступ наведалі некалькі тысячаў чалавек, нягледзячы на пандэмію каранавірусу SARS-CoV-2, які выклікае смяротна небяспечнае захворванне COVID-19, паведамляе dw.com.

Прэзідэнт ЗША ў ходзе цырымоніі накінуўся з крытыкай на тых, хто на нядаўніх пратэстах супраць расізму ў краіне спрабаваў знішчыць помнікі. На думку Трампа, мэта падобнай "бязлітаснай кампаніі" – "сцерці гісторыю, зганьбаваць герояў, падарваць каштоўнасці і навязаць стэрэатыпы дзецям" Злучаных Штатаў. "Культурная рэвалюцыя левага толку" не здолее "разбурыць наш лад жыцця ці пазбавіць нас свабоды", рэзюмаваў кіраўнік Белага дому.

Гаворка ідзе пра акцыі супраць расізму і паліцэйскага гвалту, якія пачаліся пасля рэзананснай гібелі ад рук паліцыянтаў афраамерыканца Джорджа Флойда ў Мінеапалісе. Дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй, а пратэстоўцы зносілі помнікі.

Прамову прэзідэнта слухалі некалькі тысячаў ягоных прыхільнікаў, якія сабраліся каля гары Рашмор. Паводле паведамленняў СМІ, большасць з іх былі без ахоўных масак і не выконвалі сацыяльную дыстанцыю. Сам прэзідэнт Трамп і ягоныя суправаджальнікі таксама былі без масак.

Рэкордная колькасць новых заражэнняў

Святкаванне Дня незалежнасці сёлета азмрочанае імклівым распаўсюджваннем новага каранавірусу. У ЗША ўстаноўлены самы вялікі дзённы прырост заражэнняў (57 683), вынікае з звестак Універсітэта Джонса Хопкінса. Акрамя таго, краіна займае першае месца ў свеце ў колькасці інфіцыраваных (больш за 2,7 млн) і смерцяў сярод хворых COVID-19 (больш за 129 000).

Дэкларацыя незалежнасці ЗША, у якой брытанскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы абвесцілі незалежнасць ад Вялікай Брытаніі, была падпісаная 4 ліпеня 1776 года. Першым усенародна абраным прэзідэнтам стаў Джордж Вашынгтон. Ягоны партрэт высечаны на гары Рашмор разам з партрэтамі прэзідэнтаў Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна. У лістападзе 2020 года жыхарам ЗША зноў трэба будзе выбіраць кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках