15 жнiўня 2020, Субота, 11:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзёрзкая акцыя ў Гомелі: «Пераменаў!» праспявалі са сцэны падчас афіцыйнага «свята»

14
Дзёрзкая акцыя ў Гомелі: «Пераменаў!» праспявалі са сцэны падчас афіцыйнага «свята»

Падчас «музычнай дыверсіі» многія падпявалі.

Учора ў Беларусі прайшоў адзінаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

Паглядзіце, як падтрымалі Флэшмоб салідарнасці ў Гомелі. «Пераменаў!» выканалі проста са сцэны падчас афіцыйных мерапрыемстваў 3 ліпеня. Многія падпявалі.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!