24 красавiка 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі амэрыканскіх дыпламатаў пакінуць Савудаўскую Арабію

Дзясяткі амэрыканскіх дыпламатаў пакінуць Савудаўскую Арабію

Гэта звязана з каранавірусам у каралеўстве.

Дзясяткі амэрыканскіх дыпламатаў ды іхнія сем'і ў суботу, 4 ліпеня, пакінуць Савудаўскую Арабію на фоне імклівага росту выпадкаў заражэння каранавірусам у каралеўстве, піша Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, перадае lenta.ru.

Паводле звестак выдання, дзяржаўны дэпартамент на мінулым тыдні пастанавіў, што ўвесь «неэкстрэнны персанал» можа пакінуць краіну.

Са слоў суразмоўцы газэты, сама менш 30 супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Эр-Рыядзе - збольшага неамэрыканцы - заразіліся каранавірусам. Пры гэтым з сакавіка персанал працаваў дома. Так, у чэрвені ад каранавірусу памёр кіроўца амбасады.

Як сцвярджае выданне, некаторыя амэрыканскія дыпламаты таксама ўстурбаваныя тым, што ўлады каралеўства хаваюць сапраўдныя маштабы выбуху эпідэміі.

Раней паведамлялася, што колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Савудаўскай Арабіі перасягнула 200 тысяч. З пачатку эпідэміі памерлі 1,8 тысячы чалавек, ачунялі 140 тысяч жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках