20 красавiка 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік дзяржынскага «Арсенала»: Адзін вірусолаг выступіў, што мы перамаглі вірус. Хлопцы, каму вы верыце?

11
Начальнік дзяржынскага «Арсенала»: Адзін вірусолаг выступіў, што мы перамаглі вірус. Хлопцы, каму вы верыце?
ВАСІЛЬ КНЯЗЮК

Васіль Князюк распавёў пра свой досвед перамогі над хваробай.

Начальнік дзяржынскага «Арсенала» Васіль Князюк на старонцы ў Facebook зрабіў допіс пра каранавірус, у якім распавёў аб сваім досведзе перамогі над хваробай.

«Напэўна нашу краіну наведаў вірус несмяротнасці... Ці, як у «Нязнайку на Месяцы», у нас паветра дрэннае і мы ўсе становімся авечкамі...

Калі ўпершыню загаварылі пра covid, то я смяяўся з мемаў не менш за іншых. Мне здаваліся (і па гэты дзень здаюцца) дзіўнымі рэкамендацыі САЗ і Міністэрства аховы здароўя ў частцы выканання гігіенічных нормаў: мыць рукі з мылам заўсёды, напрыклад. Ды я калі рукі пасля вуліцы не памыю або, даруй, Госпадзе, з бруднымі рукамі да стала выйду... То рэакцыя бацькоў вынікала неадкладна! І таму мне дзіўна што САЗ нас вучыць таму, чаму павінны бацькі вучыць з маленства. Я цяпер і без covid пакуль не памыю як след рукі, твар, нос, не пераапрануся ў чыстае хатняе, я ні да жонкі, ні да дзяцей ні з якімі абдымкамі-пацалункамі не палезу. Дык гэта яшчэ да пандэміі было.

А потым мяне зачапіла да ўсяго. І 13 дзён хатняга карантыну ў маленькім пакойчыку, дзе вакол ложка наразаеш за дзень 2,5, а то і 3 тысячы крокаў з фітнэс-бранзалетам - гэта вялікая перамога. І другі тэст, за ім трэці... І непрыемныя дні чакання, і ніякіх сімптомаў

...І сям'я - вось яна, за дзвярыма, а ты ні выйсці да іх не можаш, ні па дому працу зрабіць, ні ўрокі з сынам, ні ўначы ўстаць, маленькага пагушкаць - пакарміць. І візіты «касманаўтаў» да цябе, жонкі, дзяцей. Божа, пра лекараў трэба пісаць асобную сагу. Сагу падзякі!

І вам не перадаць той палёгкі, калі праз дзверы распавядае жонка што тэсты дзяцей і яе самой - адмоўныя. А потым званкі табе: тэст адмоўны, робіш кантрольны тэст, сядзіш пад замком - і зноў адмоўны. І ты разумееш, што ты перахадзіў на нагах нават не заўважыўшы, калі цябе накрыла і, фактычна, дарма сядзеў пад замком...Але - нездарма. Мне ёсць за каго перажываць: за дзяцей, за жонку, за родных, за маму, нарэшце, якой 79. За хлопцаў у камандзе і за малых у дзіцячай футбольнай школе.

Шкада, толькі, кроў на плазму не здам, бо ў дзяцінстве жорстка перахварэў на хваробу Боткіна. Я магу кроў толькі злому вампіру даць, а потым засякаць час да яго канвульсій...

Мне кінуць у кішэню санітайзер, надзець пальчаткі і маску, калі я іду ў народ ці ў ліфт (мала хто да мяне там ехаў) зусім не цяжка. І не так надзець, як носіць палова - рот закрыты, а нос адкрыты... Смех у зале. Гэта як майткі напалову спушчаныя насіць: нібыта ёсць, але нічога не абараняюць. І доўгі час народ бярогся: едзеш у транспарце, 3/4 у масках...Ужо нядрэнна.

Але вось цяпер выступіў адзін вірусолаг на ўсю краіну, што «мы перамаглі вірус» і ўсе паверылі!

Як, хлопцы? Каму вы верыце? У вас няма знаёмых у ахове здароўя? Вы можаце папросту схадзіць у паліклініку да спецыяліста?

Карацей...У транспарце народ зняў маскі. Вось яшчэ на тым тыдні ўсе ў масках былі, а апошнія дні - як быццам усе паслухалі тэлевізар і паверылі, што ўсё добра. Сёння еду на работу да вакзала, з 19 чалавек у масках трое: Вася і дзве бабулі. Спусціўся ў метро - з 29 чалавек у вагоне - 7 у масках. Вася, сям'я нейкая, панк (натуральны! З 90-х) і дзве дзяўчынкі (напэўна не мянчанкі).

Напэўна, я таксама здыму маску і пакашляю... Мне ўсё адно, а астатнія...Ну раз астатнія пра мяне не думаюць, чаму я павінен думаць пра іх?

Хоць не здыму я маску і не буду кашляць...Але паветра ў краіне дрэннае, адназначна. Ці людзі несмяротныя».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках