23 красавiка 2024, aўторак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ганаруся Уруччам!»

6
«Ганаруся Уруччам!»

Гэта невымоўнае пачуццё еднасці.

Ганаруся сваім раёнам, ганаруся Уруччам! Жыхарка Менску падзялілася уражаннем пра Флэш-моб салідарнасці, піша Telegram-канал «Баста!».

«Хачу таксама падзяліцца сваім досведам удзелу ў Флэш-мобе, - піша яна. - Удзельнічаю ўжо тыдзень, да сённяшняга дня была адзінай у доме і двары. Сёння ў доме насупраць, нарэшце, убачыла падтрымку! Жанчына махала рукой, уключала музыку. Потым крыху ніжэй, у тым жа доме, заўважыла бабулю, якая стукала ў рондаль.

Гэта проста невымоўнае пачуццё адзінства. Першапачаткова ідэя Флэш-мобу мне была незразумелая, не бачыла ў ім сэнсу. Але цяпер разумею, што ён патрэбны для таго, каб паказаць адзін аднаму, што нас шмат, што мы адзін народ.

Ганаруся сваім раёнам, ганаруся Уруччам! Вуліца Астрашыцкая, давайце гучней, далучайцеся!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках