14 жнiўня 2020, Пятніца, 19:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Парад планет 4 ліпеня дня 2020: як выглядае і дзе паглядзець

1
Парад планет 4 ліпеня дня 2020: як выглядае і дзе паглядзець

Вялікія планеты пастануць па адзін бок ад Сонца.

Вялікі парад планет 4 ліпеня 2020 года ўжо называюць адной з самых рэдкіх нябесных з'яў, у "адну лінію" вялікія планеты становяцца адзін раз амаль за 200 гадоў. Так пра будучую падзею пішуць у Сеціве, але чакаць таго, што Мэркурый, Вэнэра, Марс, Юпітэр, Сатурн сапраўды ўстануць адзін за адным, напраўду не варта, піша kp.by.

Выглядае гэта крыху інакш - вялікія планеты пастануць па адзін бок ад сонца. З Зямлі, праўда, іх размяшчэнне не будзе нагадваць простую лінію, бо трэба ўлічваць, што планеты на рознай адлегласці адна ад адной, а яшчэ яны рухаюцца з рознай хуткасцю: Вэнэра і Мэркурый хутчэй, Юпітэр і Сатурн павольней.

- З Зямлі мы можам назіраць толькі некалькі планет. Так, мы не бачым планету Мэркурый, але Вэнэра бачная раніцай, а ўначы бачныя Марс, Юпітэр і Сатурн. Уран і Нэптун не бачныя няўзброеным вокам ніколі, - расказала навуковая дырэктарка Маскоўскага планетарыя Фаіна Рублёва.

Лепш за ўсё 4 і 5 ліпеня будуць бачныя Юпітэр, Сатурн і Марс. Углядацца ў неба можна ўвечары і ўночы. Тым, хто ўстае рана, або не стане класціся спаць, выпадзе ўбачыць Венеру раніцай. Юпітэр ва ўсёй красе пакажацца 14 ліпеня, а 21 - Сатурн.

Дарэчы, у Сеціве ўжо палохаюць апакаліпсісам, зменамі клімату ды іншымі жахамі, якія адбудуцца нібыта праз парад планет. Напраўду навукоўцы супакойваюць - пужацца няма чаго, рэальнага "пераважвання" планет на адным баку ад сонца ўсё адно не чакаецца.