19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменніка Пуціна вылучылі на пасаду старшыні партыі «Народ супраць карупцыі»

11
Пляменніка Пуціна вылучылі на пасаду старшыні партыі «Народ супраць карупцыі»

Раман Пуцін будзе змагацца з карупцыяй і ў верхавіне расейскай улады?

Стрыечнага пляменніка прэзідэнта Расеі, прадпрымальніка Рамана Пуціна вылучылі на пасаду старшыні партыі «Народ супраць карупцыі». Аб гэтым паведамляецца на сайце партыі, інфармуе «Новая газета».

«Раман мае вялікі досвед грамадскай і палітычнай дзейнасці ў галіне дзяржаўнай службы. Эфектыўны прадпрымальнік. Партыя атрымае новы імпульс у развіцці антыкарупцыйнай дзейнасці, рэалізацыі розных сацыяльных праектаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Пуцін уступіў у партыю 21 чэрвеня, а на з'ездзе 5 ліпеня плануецца прыняць пастанову аб ягонай далейшай дзейнасці. На сайце «Народа супраць карупцыі» гаворыцца, што партыя створаная для таго, каб «законнымі сродкамі змагацца з наступствамі і насамперш з прычынамі ўзнікнення карупцыі» і зрабіць Расею «моцнай, дынамічна развіванай».

Раней Раман Пуцін паведамляў, што мерыцца стварыць уласную партыю на базе руху «Людзі справы» для ўдзелу ў выбарах у Дзяржаўную думу. Паводле ягоных слоў, партыя мае намер пазіцыянавацца як правакансэрватыўным праект, асноўнай мэтай якога будзе абарона інтарэсаў прадпрымальнікаў.

Раман Пуцін - сын стрыечнага брата прэзідэнта Ігара Пуціна. У 2012 годзе экс-аператыўніка ФСБ Рамана Пуціна прызначылі дарадцам губернатара Новасібірскай вобласці на грамадскіх пачатках, аднак у наступным годзе ён быў звольнены. З 2013 года ён узначальвае апякунскую раду Федэрацыі тхэквандо.

У 2014 годзе бізнэсовец заснаваў у Лондане кампанію Putin Consulting Ltd, якая неўзабаве змяніла назву на «Пуцін Кансалтынг» і пераехала ў Расею. Узначалены Пуціным Расейскі акадэмічны фонд раней прапаноўваў абмежаваць выезд за мяжу некаторым катэгорыям маладых спецыялістаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках