7 жнiўня 2020, Пятніца, 21:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь шуміць!

1
Беларусь шуміць!

Натхняльнае відэа з розных куткоў краіны.

Учора ў Беларусі прайшоў дванаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

Геаграфія флэшмобу ўражвае: Ваўкавыск, Калінкавічы, Пружаны, Рэчыца, Кіраўскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці – беларусы шумелі ў розных кутках краіны.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!