Мікрабіёлагі высветлілі, як доўга COVID-19 захоўваецца на грашовых купюрах
6- 5.07.2020, 10:48
- 32,558
Але рызыку заражэння можа рэзка знізіць простае правіла.
Каранавірус COVID-19 можа затрымлівацца на папяровых купюрах да двух дзён, таму варта абмежаваць перадачу прадметаў з рук у рукі.
Пра гэта заявіў расейскі мікрабіёлаг Яўген Плісаў, паведамляе cursorinfo.co.il. Ён растлумачыў, як знізіць рызыку заражэння.
«Галоўнае – не купюры, хоць гэта таксама важны прадмет, які вы перадаяце з рук у рукі розным людзям у перыяд эпідэміі, важна абеззаражваць тое, чым вы чапаеце твар, то-бок рукі», – адзначыў мікрабіёлаг.
Паводле ягоных словаў, для абеззаражання купюраў іх можна пакінуць паляжаць на пару дзён.
У цэлым Плісаў рэкамендуе не выкарыстоўваць гатоўку падчас пандэміі, лепш за ўсё карыстацца бескантактавай аплатай, калі ёсць такая магчымасць.