25 красавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС запатрабаваў у расейцаў, якія затрымаліся за мяжой, вярнуць «лішнія грошы»

3
МЗС запатрабаваў у расейцаў, якія затрымаліся за мяжой, вярнуць «лішнія грошы»

Грошы прапануецца вярнуць цягам пяці працоўных дзён з даты атрымання апавяшчэнняў.

Міністэрства замежных справаў РФ папрасіла расейцаў, якія затрымаліся за мяжой праз пандэмію каранавірусу, а потым вярнуліся на радзіму, не папярэдзіўшы пра гэта, пералічыць назад грошы, «залішне» выдадзеныя ім у якасці дапамогі. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны».

Паведамленні былі адпраўленыя ў асабістыя кабінеты грамадзянаў на партале дзяржпаслуг. «Паводле інфармацыі МЗС Расеі, з прычыны невыканання абавязальніцтваў у інфармаванні пра сваё вяртанне ў Расею, вам былі залішне пералічаныя бюджэтныя сродкі», – гаворыцца ў паведамленнях. Грошы прапануецца вярнуць цягам пяці працоўных дзён з даты атрымання апавяшчэнняў.

У сакавіку Расея праз пандэмію каранавірусу спыніла міжнародныя рэгулярныя авіязносіны. Грамадзяне, якія засталіся за мяжой, могуць вярнуцца назад на вывазных рэйсах, якія арганізуе МЗС. Многія з тых, хто чакае вяртання, скардзіліся на дрэнную арганізацыю эвакуацыі і немагчымасць патрапіць на рэйс.

Паводле статыстыкі МЗС, у Расею вярнуліся 259 тысячаў чалавек, яшчэ некалькі тысячаў чакаюць вяртання на радзіму. Як пісала «Новая», спачатку расейскія самалёты вярталі дадому пераважна жыхароў Масквы, але ў сярэдзіне красавіка акцэнт зрушыўся на рэгіёны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках