3 снежня 2020, Чацвер, 4:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмоб салідарнасці: Беларусы асвойваюць новыя інструменты

1
Флэшмоб салідарнасці: Беларусы асвойваюць новыя інструменты
Иллюстрационное фото

Гучная акцыя прайшла ў раёне Нямігі.

Учора ў Беларусі прайшоў дванаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

У Менску ў раёне Нямігі Флэшмоб прайшоў вельмі гучна. Беларусы асвойвалі новыя інструменты, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!