«Нас шмат, а ён усяго толькі трохпрацэнтны прыдуркаваты стары»
14- 5.07.2020, 13:57
- 35,303
Беларус расказаў пра план, як прагнаць «таракана».
Давайце ўжо планаваць тое, як мы будзем жыць пасля таракана, прапануе чытач тэлеграм-канала «Баста!».
«Мы ж усе ўвесь час будуем планы на жыццё, праўда ж? – піша ён. – Дык давайце ўжо планаваць тое, як мы будзем жыць пасля таракана, па-мойму гэта вельмі важна.
Калі звычайны чалавек будуе планы, то мяркуе, колькі ён будзе працаваць, як ён заробіць тую ці іншую суму і на што ён гэтыя грошы выдаткуе. Ён плануе, куды будзе хадзіць, што рабіць і калі.
Тое самае і тут, толькі ў гэты раз і ў гэтым выпадку ў маштабе цэлай краіны.
Мы ж усе хочам жыць, мы ж усе хочам, каб ніхто не ўлазіў у нашы планы і не руйнаваў іх, таму давайце проста ўключым у нашы намеры дакладнае “прагнаць таракана” і зробім усё дзеля дасягнення мэты.
Гэта ж нашмат прасцей, чым рачкаваць, як ішак, на заводзе або дзесьці яшчэ за капейкі. Бо нас шмат, я / мы 97%, а ён усяго толькі трохпрацэнтны прыдуркаваты стары».