20 красавiка 2024, Субота, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка ездзіць на парады, і яму няма справы да людзей, якім няма чым карміць сям'ю»

7
«Лукашэнка ездзіць на парады, і яму няма справы да людзей, якім няма чым карміць сям'ю»
фото с сайта: og.ru

Жыхары курортнага пасёлка Нарач засталіся без працы праз каранавірус.

– Звяртаюся да вас ад імя ўсіх жыхароў пасёлка Нарач Мядзельскага раёна, – піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач. – Крык душы! Нарач заўсёды ўважалася найлепшым курортам у Беларусі. Яе ведаюць ужо не толькі ў Расеі, але і ў блізкім і далёкім замежжы. У нас самае вялікае возера ў краіне і 9 санаторыяў, не лічачы турыстычных базаў. Заўсёды, ва ўсе часіны года была вялізная загрузка, а цяпер яна не даходзіць і да 40%.

Нікому няма справы да людзей. Супрацоўнікі з красавіка праседзелі ў адпачынках за свой кошт. Але і з чэрвеня не стала лепш. Усе працуюць на паўстаўкі, па-ранейшаму ходзяць за свой кошт.

Каранавірус нікуды не знік, многія людзі проста стаміліся насіць маскі. Беручы да ўвагі, што цяпер асноўная маса насельніцтва сядзіць у крэдытах – нікога не хвалюе, як ты будзеш карміць сям'ю, седзячы дома. Лукашэнка ездзіць на парады і заняўся «выбарамі», а Нарач спыніла свой сезон.

Многія страцілі свае працоўныя месцы, і, паколькі ўсе працадаўцы – санаторыі, уладкавацца нікуды няма магчымасці. Тут сядзяць і падбрэхічы таракана, якія, вядома ж, у шакаладзе. Яны, мабыць, і хлусяць, дакладваючы, што ў нас усё добра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках