28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна ўжо 28 дзён

18
Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна ўжо 28 дзён

Гэта абуральнае парушэнне закона.

Вядомая актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык сядзіць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна ў Менску ўжо 28 дзён. Паводле закона, чалавек не можа знаходзіцца ў ЦІП больш за 25 дзён, піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

Сёння у актывісткі заканчваецца чарговы тэрмін. Дзяжурны ў ЦІП сказаў, што яна не выйдзе на волю.

Пішыце лісты і тэлеграмы: 1-ы зав. Акрэсціна 36. ЦІП. Менск. 220089, Нікалайчык Вользе Аляксандраўне.

Нагадаем, Вольгу Нікалайчык затрымалі 7-га чэрвеня пасля яе ўдзелу ў легальным пікеце для збору подпісаў на Камароўскім рынку ў Менску.

29 чэрвеня стала вядома, што актывістку кінулі ў карцэр на 17 дзён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках