29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Найлепшага часу для польска-ўкраінскай дружбы не знайсці

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Найлепшага часу для польска-ўкраінскай дружбы не знайсці
Ян Кшиштоф Ардановский

Тысячы ўкраінцаў, якія працуюць у Польшчы, карыстаюцца павагай і высока цэняцца за сумленнасць, стараннасць і працавітасць.

Кіраўнік польскага аграрнага міністэрства Ян Кшыштаф Арданоўскі падчас суботняга візіту ў Аляксандраве-Куяўскім падкрэсліў, што прыезд тысяч грамадзян Украіны на працу ў Польшчу стварае выдатныя магчымасці для ўмацавання дружалюбных стасункаў абедзвюх краін і народаў, паведамляе «Польскае радыё».

Ян Кшыштаф Арданоўскі, які з'яўляецца дэпутатам партыі «Права і справядлівасць» Торуньска-Вроцлаўскай акругі, дадаў, што Польшча - актыўны прыхільнік празаходняга курсу Украіны і асуджае расейскую агрэсію на ўсходзе гэтай краіны.

«Паміж Польшчай і Украінай развіваюцца добрыя палітычныя і эканамічныя стасункі. Даўняе мінулае, як якое сыходзіць углыб стагоддзяў, і тое, на жорсткасць якога паўплывала Другая сусветная вайна, не могуць быць забытыя, але яны павінны навучыць нас рабіць высновы. Каб нашы два народы ніколі ўжо не пайшлі адзін супраць аднаго. Каб памятаючы ўзаемна прычыненыя пакуты, мы маглі разам будаваць агульную добрую будучыню», - сказаў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы.

На думку Яна Кшыштафа Арданоўскага, найлепшага часу для такіх дружалюбных узаемастасункаў не знайсці. Міністр адзначыў, што тысячы ўкраінцаў, якія працуюць у Польшчы, карыстаюцца павагай і высока цэняцца за сумленнасць, стараннасць і працавітасць.

«Магчыма, спатрэбіцца міжнародная дамова, якая пашырала б гарантыі, павялічвала бяспеку, клопат і павагу да правоў ўкраінскіх работнікаў. Усё гэта будзе прадметам міжнародных перамоў», - дадаў міністр Арданоўскі.

На ягоную думку, прыезд такой вялікай колькасці ўкраінцаў у Польшчу - «гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца бліжэй, бо польская і ўкраінская мовы вельмі падобныя, акрамя таго, у большасці сваёй мы ўсе хрысціяне. Пазнаёміцца, зразумець спосаб мыслення і ступень уражальнасці адзін аднаго, папросту пасябраваць». «Найлепшага часу не знайсці», - заявіў міністр Ян Кшыштаф Арданоўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках