18 красавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19.00. Чым гучнейшы наш голас, тым бліжэйшая перамога

3
19.00. Чым гучнейшы наш голас, тым бліжэйшая перамога

Салідарнасць без межаў.

Беларусы ў розных кутках краіны ўдзельнічаюць у Флэшмобах салідарнасці. Геаграфія пратэсту з кожным днём пашыраецца.

Сёння а 19:00 грамадзяне нашай краіны 13-ы раз запар расчыняць свае вокны і пашумяць як мае быць. Людзі адчыняюць вокны кватэр, вывешваюць нацыянальныя сцягі, выходзяць на гаўбцы, пляскаюць, грукаюць у рондалі або ўключаюць гучна музыку.

Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Пратэсты праходзяць не толькі ў нашай краіне, але і ў больш як 50 гарадах свету. Людзі выходзяць з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчы і вуліцы ў многіх гарадах свету.

Акцыі і пікеты ўжо праходзілі ў Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Чыкага, Бостане, Маямі, Осціне, Сан-Хасэ, Філадэльфіі, Дэнверы, Атланце, Лос-Анджэлесе, Ванкуверы, Лондане, Манчэстэры, Парыжы, Ніцы, Бэрліне, Брэмене, Дзюсельдорфе, Мангайме, Мюнхене, Гамбургу, Франкфурце-на-Майне, Вене, Жэневе, Рыме, Мілане, Мадрыдзе, Барсэлоне, Валенсіі, Амстэрдаме, Гаазе, Капенгагене, Брусэлі, Стакгольме, Празе, Браціславе, Варшаве, Познані, Шчэціне, Уроцлаве, Кракаве, Беластоку, Вільні, Рызе, Таліне, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Дубаі, Нікасіі, Лімасоле, Сафіі, Стамбуле, Ізміры, Тэль-Авіве, на Балі і ў іншых гарадах планеты.

19:00 Каля Луўра ў Францыі адбылася акцыя салідарнасці з удзелам беларусаў і неабыякавых мясцовых жыхароў.

19:00 Адразу пасля флэшмобу ў Менску стартаваў традыцыйны велапрабег салідарнасці.

19:00 Мы - жывы народ, мы - беларусы! У Нароўлі - гучна і з агеньчыкам. "Мы - народ" TOR BAND спявае ўся сям'я!

Вучыце словы песень, сябры, нам жа іх на Плошчы спяваць, а часу ўсё менш застаецца.

19:00 Бел-чырвона-белы сцяг над Мазыром.

19:00 Дзве новыя акцыі прайшлі ў Вене. Беларусы Аўстрыі настроеныя вельмі рашуча!

19:00 Жыхары Віцебска ўжо другі дзень запар катаюцца па цэнтры - пад музыку і гучныя сігналы.

19:00 Новыя відэа ад удзельнікаў флэшмобу ў Інстаграме.

19:00 Франкфурт падтрымаў беларусаў.

19:00 Удзельнічаць у Флэшмобах салідарнасці можна ў кожным месцы. Воплескі і "Пераменаў!" гучалі сёння недалёка ад будынка Канстытуцыйнага суда ў Менску.

19:00 Вось такі ліст атрымалі з Менску:

"23 чэрвеня, у першы дзень Флэшмоб салідарнасці, я выйшаў на балкон, каб паглядзець, ці будзе хто-небудзь у маім двары. Трохі нясмела пастукаўшы па падаконні, не знайшоўшы падтрымкі, пайшоў у кватэру.

Праз 2-3 дні я надумаў запусціць «Перeмен!» Цоя на другім баку дома, у адказ пачуў «Уходи!» і «Зрынем таракана!». На наступны дзень я паспрабаваў уключыць музыку з балкона ў двары, у доме насупраць выйшаў мужчына з пантофляй.

Сёння я толькі падрыхтаваў рондаль а 7 гадзіне вечара, каб пачаць стукаць, як пачуў і ўбачыў чалавека з пластыкавымі бутэлькамі перада мной, а недзе вышэй я пачуў грукат рондаля».

19:00 Гучна і прыкметна! Дзякуй!

19:00 Ждановічы і Койданава - са сцягамі і музыкай

19:00 Менск, цэнтр горада. "Грай!" і родны сцяг.

19:00 Вуліца Ціхая ў Койданаве па вечарах зусім няціхая.

"Яшчэ з дзвюх кватэр нас падтрымалі", - пішуць пастаянныя ўдзельнікі флэшмобу.

19:00 Відэа з Магілёва

19:00 Гародня і Менск гучна грукочуць рондалямі!

19:00 Новыя фота ад удзельнікаў Флэшмобу салідарнасці.

19:00 Прывітанне з Гданьска

19:00 Бел-чырвона-белыя сцягі. Койданава!

19:00 Заслаўе пачынае!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках