19 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі і яшчэ 14 чалавек у берасцйсекім «Дынама» заразіліся каранавірусам

20
Арцём Мілеўскі і яшчэ 14 чалавек у берасцйсекім «Дынама» заразіліся каранавірусам
АРЦЁМ МІЛЕЎСКІ
ФОТА: DYNAMOMANIA.COM

Адказнасць за гэта нясе ўлада, якая забараніла спартоўцам сысці на карантын.

Як стала вядома Tribuna.com, агульная колькасць заражаных каранавірусам у берасцейскім «Дынама» дасягнула 15 чалавек.

Футбалістаў у гэтым спісе 10 чалавек: Лапцеў, Хачэрыдзі, Садоўскі, Мілеўскі, Вітус, Крывец, Гардзяйчук, Юзэпчук, Наёк ды Ігнатовіч. Трое апошніх знаходзяцца ў лякарні. Яшчэ пяць заражаных - з ліку абслуговага персаналу.

Адзначым, што Мілеўскі, Вітус і Крывец правялі поўны матч са «Смалявічамі». Тэст ім быў зрабіў толькі пасля гульні.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што АБФФ адмовіла «Дынама» ў пераносе гульні са «Смалявічамі». Чакаецца, што са «Слуцкам» у наступным туры згуляе дубль склад.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сказаў пра каранавірус: «Ужо сёння можна сказаць: мы перамаглі».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках