Памёр вядомы італійскі кампазітар Эніа Марыконэ
21- 6.07.2020, 10:03
- 23,858
Яму быў 91 год.
Вядомы італійскі кампазітар Эніа Марыконэ памёр на 92-м годзе жыцця, паведаміў у панядзелак навінавы тэлеканал Rainews24, піша "Медуза".
Марыконэ, уганараваны двума прэміямі "Оскар", памёр уночы на панядзелак у адной з рымскіх клінік "ад наступстваў падзення". Некалькі дзён таму ён зламаў сцягно.
У асноўным кампазітар вядомы як аўтар музыкі для кіно і тэлевізіі. Ён напісаў музыку больш чым да 400 фільмаў і тэлесерыялаў.
Марыконэ - уладальнік двух прэмій "Оскар", а таксама мноства іншых узнагарод.
За музыку да фільма "Недатыкальныя" быў уганараваны прэміяй "Грэмі" ў 1988 годзе.