19 сакавiка 2024, aўторак, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У яшчэ адным беларускім футбольным клубе успыхнуў каранавірус

2
У яшчэ адным беларускім футбольным клубе успыхнуў каранавірус
СТАНІСЛАЎ САЗАНОВІЧ

Уся каманда і трэнерскі штаб пройдуць экспрэс-тэст на COVID-19.

Некалькі спартыўных выданняў паведамілі пра тое, што паўабаронца футбольнага клуба «Гарадзея» Станіслаў Сазановіч заразіўся каранавірусам і знаходзіцца на ШВЛ.

Прэс-служба футбольнага клуба «Гарадзея» пракаментавала інфармацыю пра ўспышку COVID-19 у клубе.

- У сувязі з пытаннямі прадстаўнікоў СМІ пра адчуванне гульцоў каманды інфармуем: у паўабаронцы Станіслава Сазановіча дыягнаставаная двухбаковая пнеўманія, ён не знаходзіцца і не знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх, праходзіць лячэнне ў лякарні. Цяпер стан стабільна прымальны, тэмпературы няма.

Паўабаронца Сяргей Пушнякоў з пацверджаным COVID-19 знаходзіцца дома на самаізаляцыі, захворванне працякае без сімптомаў, стан добры.

Паўабаронца Андрэй Сарокін з высокай тэмпературай атрымлівае лячэнне ў хатніх умовах.

У аўторак гульцы, трэнерскі штаб і адміністрацыя клуба пройдуць экспрэс-тэст на COVID-19, - паведамляюць у прэс-службе.

Раней паведамлялася аб тым, што 15 футбалістаў берасцейскага "Дынама" заразіліся COVID-19.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках