7 жнiўня 2020, Пятніца, 21:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Самая цёмная ноч вядзе да світання

1
Мянчанка: Самая цёмная ноч вядзе да світання
Фота: ТАСС

Неўзабаве ў Беларусі ўсё зменіцца.

Радасна за беларусаў, за тое, што мы - народ! За тое, што, насуперак усяму, ёсць яднанне і гонар, ёсць неабыякавасць і ўзаемадапамога, любоў да сваёй роднай зямлі і блізкіх, за тое, што ёсць глыбіня, прыгажосць і шчырасць у нашых людзях, піша чытачка Telegram-канала «Баста!»:

- Мяне клічуць Таццяна, я жыву ў Менску. Хочацца падзяліцца сваім стаўленнем да таго, што адбываецца, пра што баліць душа.

Кожны дзень мы бачым зноў і зноў: дыялогу з народам няма! Ёсць спробы падмануць, прымусіць замаўчаць.

Балюча за людзей, за тых, хто пацярпеў, не зрабіўшы пры гэтым нічога дрэннага, нікому не зрабіўшы зла, хочучы лепшага жыцця, праўды, сумленнага выбару.

Але адначасова - так радасна, як даўно не было за беларусаў, за тое, што мы - народ! За тое, што, насуперак усяму, ёсць яднанне і гонар, ёсць неабыякавасць і узаемадапамога, любоў да сваёй роднай зямлі і блізкіх! За тое, што ёсць глыбіня, прыгажосць і шчырасць у нашых людзях!

Самая цёмная ноч вядзе да світання. Неўзабаве надыдзе час, калі наша моладзь, разумная, адукаваная і мэтанакіраваная, не будзе імкнуцца за мяжу і казаць, што там нават стаўленне іншае. Калі на працы людзі не будуць у пазіцыі рабоў, вымушаных трываць тое, што трываць нельга. Калі будзе абарона ад самавольства тых скалечаных уладай людзей, якія перавышаюць свае паўнамоцтвы, адчуўшы сябе вяршыцелямі лёсаў.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..