24 красавiка 2024, Серада, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль вывеў на арбіту новы выведвальны спадарожнік

Ізраіль вывеў на арбіту новы выведвальны спадарожнік
ФОТА: משרד הביטחון / TWITTER

Спадарожнік запусцілі з выкарыстаннем пускавой устаноўкі «Шавіт».

Ізраіль паспяхова запусціў у космас новы выведвальны спадарожнік "Офек-16". Пра гэта паведамляе "Гардон" са спасылкай на Міністэрства абароны Ізраіля ў Twitter.

Запуск спадарожніка адбыўся а 4-й паводле мясцовага часу, адзначае прэс-служба канцэрна Israel Aerospace Industries. Спадарожнік запусцілі з выкарыстаннем пускавой устаноўкі "Шавіт".

Спадарожнік пачаў круціцца вакол Зямлі і перадаваць звесткі ў адпаведнасці з першапачатковымі планамі запуску. Ізраільскія інжынеры пачалі серыю папярэдне запланаваных выпрабаванняў, каб вызначыць правільнасць і ўзровень прадукцыйнасці спадарожніка, перш чым ён пачне сваю поўную эксплуатацыйную дзейнасць.

"Паспяховы запуск спадарожніка Офек-16 з'яўляецца яшчэ адным выдатным дасягненнем для абароннага комплексу, для абароннай прамысловасці ў цэлым і для ізраільскай аэракасмічнай прамысловасці асобна. Тэхналагічная перавага і выведвальны патэнцыял маюць важнае значэнне для бяспекі дзяржавы Ізраіль", – адзначыў міністр абароны краіны Бэні Ганц.

"Офек-16" – электрааптычны выведвальны спадарожнік з пашыранымі магчымасцямі. Ягонае развіццё стала магчымым дзякуючы вялікаму досведу, сабранаму абароннай установай у вытворчасці больш ранніх спадарожнікаў серыі "Офек", якія выпускаліся і запускаліся з 1988 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках