18 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне

1
У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне

Згодна з папярэднім прагнозам, з аўторка ў краіне пахаладае.

На другую палову дня панядзелка і ноч аўторка сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды. Нас чакаюць навальніцы, залевы і моцны вецер, піша tut.by.

«6 ліпеня з 15.00 да 21.00 у паўночна-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Комплекс неспрыяльных з'яў цягам ночы 7 ліпеня распаўсюдзіцца на большую частку краіны, у дзённыя гадзіны навальніцы і месцамі моцныя ліўні захаваюцца ў паўднёва-ўсходніх раёнах», - папярэджваюць сіноптыкі.

Удзень 6 ліпеня ў паўднёва-ўсходніх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30... 32 град С.

У Менску навальніца чакаецца з 18.00 да 21.00, пры навальніцы месцамі ў горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Непагадзь захаваецца і ўначы.

Згодна з папярэднім прагнозам, з аўторка ў краіне пахаладае, чакаюцца дажджы і навальніцы.

Рэкамендацыі МНС

Падчас навальніцы:

• Каб пазбегнуць паражэння маланкай, па магчымасці не выходзьце з дому, зачыніце вокны і коміны.

• Падчас навальніцы варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн.

• Адключыце радыё і тэлевізар, пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.

• Калі вы падчас навальніцы едзеце ў аўтамабілі, спыніцеся і зачыніце шыбы, заставайцеся ў аўтамабілі.

Пры моцных ліўнях:

• Устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў кватэры ці на працы. Уключыце сродкі праваднога і радыёвяшчання.

• Калі моцны дождж заспеў вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках, размешчаных вышэй магчымага ўзроўню падтаплення.

• Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтоплены, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на найбліжэйшае ўзвышша.

• Калі пакінуць будынак нельга, падыміцеся на верхнія паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце пра сваё месцазнаходжанне ў дзяжурную службу МНС на тэлефон 101.

Пры моцным ветры:

• Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць прычыніць шкоду вашаму жыллю.

• Аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража аўтамабіль трэба паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

• Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будоўлі і дамы з няўстойлівым дахам.

• Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках